Валянцін Тарас не дажыў да гэтай даты крыху менш году. Паэт, публіцыст, перакладчык, намесьнік старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру пайшоў з жыцьця летась 13 лютага. Каляндарная блізасьць датаў ягонага жыцьцяпісу дала падставы сябрам і блізкім уганараваць іх адной імпрэзай, якая адбудзецца 17 лютага ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.