Вучні і настаўнікі дзвюх полацкіх гімназій і сярэдняй школы №5 мелі прыемнасць сустрэцца з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам 8 лютага.
Усе тры сустрэчы прайшлі ў атмасферы вялікай зацікаўленасці як асобаю Андрэя, так і ягонай творчасцю. Вучні задавалі шмат пытанняў, ад традыцыйных: “Калі Вы пачалі пісаць вершы?” - да нечаканых, па-даросламу мудрых: “Ці не лічыце [...]