Шоў беларушчыны ў Шаркаўшчыне
9 февраля 2010 года

8 лютага “Шоў беларушчыны” завітала ў невялікае мястэчка Шаркаўшчына, што на Віцебшчыне. У гэты дзень свята беларускасці адбылося адразу ў дзвюх школах райцэнтру: у першай і другой. Выкладчыца беларускай мовы СШ №1 Алена Дзмітрыеўна Кобут запрасіла дыджэяў Адраджэння распачаць тыдзень беларускай мовы, які якраз пачынаўся ў школе. Удзел у віктарыне ўзялі вучні 10“А” класа. Яны з задавальненнем адказвалі [...]