У Жалудоцкiм палацы графа Чацвярцiнскага па заканчэннi здымак пабывалi карэспандэнты “Звязды”.
Здымкi першага беларускага фiльма жахаў “Масакра”, што працягвалiся 4 месяцы, да радасцi кiнаманаў скончылiся яшчэ напрыканцы снежня мiнулага года. Але ж усе аздабленнi Жалудоцкага палаца, у якiм i адбывалiся здымкi, яшчэ пэўны час знаходзiлiся ўсярэдзiне памяшкання. Што ж хавае гiсторыя “Масакры” i што ўбачым на [...]