Калі “сцэнарны голад” не будзе пагражаць беларускаму мастацтву?
Сведкі першых крокаў кіно сцвярджалі, што піянеры новага мастацтва запісвалі сюжэты сваіх невялічкіх стужак на накрухмаленых манжэтах, якія потым можна было зняць і выкарыстаць у якасці гатовага сцэнарыя. Для кароткіх - на адну-дзве хвіліны - стужак такіх запісаў было дастаткова, а неабходныя нюансы дабаўляліся проста на здымачнай пляцоўцы. [...]