Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы?
9 февраля 2010 года

Хуткае 600-годдзе Грунвальду не абмінае і музычныя колы. Выйшла кружэлка, пад вокладкай якой сабраныя арыгінальныя сярэднявечныя кампазіцыі ў выкананні маладых беларускіх гуртоў. Усё ў досыць папулярным у Беларусі стылі «Медыяваль»: старажытныя танцавальныя рытмы пад дуду у выкананні капэлы Testamentum Terrae, сярэднявечныя песні сталых акампаніятараў рыцарскіх фэстаў LitvinTroll’я і «Ліцвінскага хмелю» - гуртоў, падобных назвамі, але розных [...]