Вяртаньне мастака і патрыёта
12 февраля 2010 года

Выстава «Лявон Баразна. Спадчына» адкрылася 11 лютага ў Нацыянальным мастацкім музэі. Экспазыцыю складаюць болей як 70 малюнкаў і партрэтаў вядомага беларускага мастака і дысыдэнта савецкай пары. Лявон Баразна мог бы летась адзначыць сваё 80-годзьдзе, калі б не трагічнае здарэньне ў 1972 годзе.