На Менскай міжнароднай выставе ў суботу, 13 лютага, адбудзецца прэзэнтацыя зборніка выбраных твораў Рыгора Барадуліна пад назвай «Перакуленае/Опрокинутое». Кніга народнага паэта Беларусі выйшла ў маскоўскім выдавецтве «Время» і прымеркаваная да яго 75-гадовага юбілею.