Заснавальнік “нігілістычнага джазу”, музычны авангардыст, эксперыментатар і знаўца сюррэалістычнае імправізацыі Сяргей Пукст прэзентаваў сваю кнігу “Чужое паветра” ды зладзіў канцэрт у галерэі “Ў” 12-ага лютага.
“Чужое паветра” - невялікае кішэннае выданне, літаратурны кактэйль з футурызму, імпрэсіянізму з гульнёй у моўныя метамарфозы і ў шырыню метафар. Аўтар палічыў знакі прыпынку залішнімі, а ролю артыкуляцыі ў кнізе [...]