Чарговая сустрэча Дударскага клуба
15 февраля 2010 года

17 лютага а 19-й гадзіне адбудзецца вечарына “Дударскага клуба” ў кавярні “Бастыён” (вул. Валгаградская, 35; 1 прыпынак ад ст. “Маскоўская”). Гучанне беларускай дуды (валынкі), іншых народных інструментаў, спевы і танцы, атмасфера сярэднявечнай карчмы. У праграме выступы асобных дудароў, а таксама музыкаў гуртоў “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Келіх кола”, “Гальярда”, “Кашлаты Вох”, “Пераплут”, “Сахор” і інш. [...]