Беларускія паэткі вырашылі адсвяткаваць дзень святога Валянціна паэтычнай імпрэзай. Словы любові сваім абраным “Валянцінам” напярэдадні свята ўсіх закаханых сказалі маладыя паэткі Валярына Кустава, Марыйка Мартысевіч і Віка Трэнас.
Кожная з дзяўчат абрала трох улюбёных творцаў-мужчынаў, каб прадставіць іх публіцы, і выступіла вядучай свайго тэматычнага блоку.
Усе ўдзельнікі пагадзіліся з тым, што і беларускасць, і каханне - [...]