У прыватнай галерэі «Крыга» ў Горадні сёньня адкрылася выстава мастачкі Вікторыі Ільліной. Сталая тэма яе жывапісу - старая Горадня. Хоць нельга сказаць, што мастачка імкнецца адлюстраваць канкрэтныя помнікі архітэктуры Горадні, але гарадзенцы пазнаюць на яе карцінах камяніцы з гістарычнай забудовы. Тэма новай выставы - зіма, зімовы горад.