19 лютага адзначыць свой 75-гадовы юбілей.За 52 гады на сцэне Генадзь Аўсяннікаў сыграў 90 роляў. Гледачам запомніліся яго персанажы «з народа», простыя мужыкі, у якіх акцёру заўсёды ўдавалася трапна выявіць рысы беларускага характару.У бягучым рэпертуары найбольш яркія працы Генадзя Аўсяннікава: Завальня («Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я. Баршчэўскага), Васіль («Вечар» А. Дударава), Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава), капітан Рэвуноў-Каравулаў («Вяселле», А. Чэхава).21 лютага на Вялікай сцэне ў гонар артыста сыграюць спектакль «Вечар» А. Дударава (рэжысёр - Валерый Раеўскі). Пасля спектакля адбудзецца ўрачыстае віншаванне юбіляра. віншуе Генадзя Сцяпанавіча з юбілеем!