Выстава “Балтыйскі шлях, які змяніў свет”, прысвечаная 20-й гадавіне унікальнай мірнай дэманстрацыі народаў Літвы, Латвіі і Эстоніі ў імкненні да свабоды, адкрылася ў Гістарычным музеі 18 лютага.
Дваццаць гадоў таму больш за мільён чалавек з Літвы, Латвіі й Эстоніі ўтварылі жывы ланцуг даўжынёй каля 600 кіламетраў. Акцыя адбылася 23 жніўня 1989 году ў сувязі з 50-годдзем [...]