Лявон Баразна перайшоў у сферу легендаў. Мастак, які змагаўся за зберажэнне старога Мінска і разам з Зянонам Пазьняком надрукаваў у самыя застойныя часы, увесну 1969 года, артыкул «Заботясь о будущем» у яго абарону ў «Правде». Легендарны пачынальнік даследаванняў нацыянальнага сялянскага касцюму, які першым апрануў у блізкія да аўтэнтычных строі ансамблі народнай песні і танца [...]