Пасол Эрыксан: «Я падазраваў, што люблю Беларусь. Цяпер ведаю гэта дакладна»
20 февраля 2010 года

На сядзібе «Нашай Нівы» прайшло ўручэнне прэміі «Люблю Беларусь». Яе запачаткавалі сябры арганізацыі «Малады фронт». Планавалася, што ганаровая цырымонія пройдзе ў гатэлі «Краўн Плаза» 14 лютага, але адміністрацыя гасцініцы ў апошні момант скасавала дамову на памяшканне. Першую прэмію ўручалі ў намінацыі «Змагар года». Яе заслужыў палітвязень Арцём Дубскі, а ўзнагароду атрымлівала ягоная маці Алена. Яна зазначыла, што [...]