Наталка Бабіна - пра беларускія дэтэктывы
21 февраля 2010 года

Калі кіно - найважнейшае з мастацтваў, то дэтэктыў - найважнейшы жанр у літаратуры. Бо няма чалавека, які б адмовіўся пачытаць дэтэктыў - загадкавы, таемны, страшны або іранічны. Так лічыць Наталка Бабіна, сёньняшняя экспэртка перадачы «Пяцікніжжа Свабоды». У сваім прыватным рэйтынгу яна вызначае ў гэтым жанры тыя беларускія кнігі, якія дадуць магчымасьць забыцца і захапіцца - і застацца ў памяці.