Пад Седлецамі ў фальварку Масціброды пачаўся міжнародны мастацкі пленэр, прысвечаны 200-годдзю славутага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна. У яго працы бяруць удзел і пяць беларускіх мастакоў - Аляксей Марачкін, Алесь Пушкін, Аксана Гайдукевіч, Леанід Родзька і Эдвард Галустаў.
Алесь Пушкін сказаў Радыё Рацыя, што ўжо пачаў пісаць тамтэйшыя краявіды, якія натхнялі славутага кампазітара.
- Мы прыехалі ў Масціброды, [...]