Урокi беларускай
22 февраля 2010 года

Школьнiцай я была перакананая, што мова будучынi - англiйская. Выключна. Вучылася ў школе, дзе ўрокi англiйскай былi штодня, цi па некалькi на дзень, цi нават цэлы дзень мог быць прысвечаны працы са слоўнiкам. Я шчыравала, бо была ўпэўненая ў тым, што гэтая мова мне дакладна спатрэбiцца ў свеце, якi на вачах станавiўся больш адкрыты. Праўда, беларуская [...]