Можна лiчыць, што кнiгi з легендарнага збору пад наглядам цi своеасаблiвай апекай - з беларускага боку. Хоць частка калекцыi Сапегаў знаходзiцца ў Санкт-Пецярбургу, у былой Імператарскай бiблiятэцы. Вядома, належыць не нашай краiне. Нiчога не зробiш, не вернеш… Але ёсць там наш чалавек, якi воляй лёсу прыстаўлены да скарбу - загадчык Аддзела рэдкiх кнiг Расiйскай нацыянальнай [...]