“Мы ствараем партрэты жанчын,
Мы шукаем разгадку іх сутнасці.
Жанчына-творца. Жанчына-маці.
Жанчына-каханка.
Жанчына як яна ёсць…
На ўласнай тэрыторыі”.
З 26 лютага да 13 сакавіка ў галерэі Універсітэта культуры і мастацтваў (Палац Рэспублікі) будзе прадстаўлены мультымедыйны праект “Горад жанчын”. Падчас выставы аўдыёгідам наведвальнікаў стане мабільны тэлефон, з дапамогай якога можна будзе пачуць 30 інтэрв’ю-партрэтаў з адметнымі жанчынамі нашай сталіцы.
Яны жывуць побач [...]