Драўляная візітоўка Гомеля
22 февраля 2010 года

Непаўторная разьблёная архітэктура горада ўсё слабей відаць з‑пад сайдынгу і ПВХ. Гомель губляе магчымасць праславіцца і зарабіць. Піша Сямён Печанко. Што паказаць турысту ў Гомелі? На другі дзень замежныя госці пачынаюць ветліва, але настойліва адмаўляцца зноў наведаць гомельскі парк з палацам Румянцавых‑Паскевічаў. Парк і палац цудоўныя, аднак у кожным еўрапейскім горадзе такі ёсць. Чым тут здзівіш [...]