Падбярэскі: Трэба падзякаваць Чаргінцу за раскрутку Rammstein
23 февраля 2010 года

Грамадзкі савет па маральнасьці выказаліся за адмену канцэрта нямецкага гурту Rammstein. Як паведаміў сябра савета, старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец, да такога рашэньня яны прыйшлі пасьля прагляду канцэртнай праграмы гурту. Рада распаўсюдзіла заяву, у якой нямецкія музыкі абвінавачваюцца ў прапагандзе нацызму, бруднага сэксу, садызму, гомасэксуалізму - адным словам, як выказаўся старшыя Рады Мікалай Чаргінец -- распусты.