Грамадзкая рада па маральнасьці патрабуе зладзіць папярэдні прагляд праграмы нямецкага гурту Rammstein, якая будзе прадстаўленая беларускай публіцы 7 сакавіка. 19 лютага Рада распаўсюдзіла заяву, у якой нямецкія музыкі абвінавачваюцца ў прапагандзе нацызму, бруднага сэксу, садызму, гомасэксуалізму - адным словам, як выказаўся старшыя Рады Мікалай Чаргінец - распусты.