Міжнародны фэстываль мастацтваў «Be2gether» зьяўляецца найбуйнейшым сьвятам музыкі і мастацтва на тэрыторыі Балтыйскіх краінаў і пройдзе ўжо ў чацьвёрты раз. Сёлета ён адбудзецца з 25 па 27 чэрвеня па традыцыі ў старажытным літоўскім замку Нарвілішкі, што за 100 мэтраў ад беларуска-літоўскай мяжы.