Гэты від фанаграфічнай прадукцыі займае трывалае другое месца ў рэйтынгу самых папулярных дыскаў пасля альбомнай прадукцыі. Для яго абазначэння апошнім часам у беларускай мове з’явіўся спецыяльны тэрмін - «складанка».
Так, выпуск складанак - гэта своеасаблівы маркетынгавы ход з выдавецкага арсеналу музыкаў і прадзюсераў, які дапамагае ім пашырыць слухацкую аўдыторыю і знайсці новых прыхільнікаў беларускай сучаснай [...]