4 сакавіка - дзень сьвятога Казіміра, заступніка рамесьнікаў. Сёньня ў Горадні адбыўся з гэтай нагоды кірмаш рамёстваў. Сьвята адзначаецца ў горадзе з пачатку 2000-х гадоў. Дарэчы, у гарадзкім катэдральным каталіцкім саборы алтар сьвятога Казіміра існуе ўжо трыста гадоў.