10 сакавіка ў Малой зале мінскай Філармоніі ансамбль салістаў «Класік-авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава дае вялікі канцэрт «Ліцвінская мелодыя Ф. Шапэна», прысвечаны 200-годдзю вялікага польскага кампазітара (дату яго нараджэння пазначаюць 22 лютага ці 1 сакавіка 1810 года) і творчасці яго беларускіх паслядоўнікаў. Уладзімір Байдаў, унікальны спецыяліст па рэстаўрацыі старадаўняй музыкі, кіруе ансамблем салістаў-віртуозаў 25 гадоў, [...]