Раю нашаму слаўнаму паэту Леаніду Дранько‑Майсюку дысцыплінаваць фантазію.
Адной з самых змястоўных публікацый першага нумара новага літаратурна‑мастацкага часопіса «Верасень», на мой погляд, з’яўляецца інтэрв’ю Леаніда Васільевіча Дранько‑Майсюка, надрукаванае пад някідкай паэтычнай назваю «На сцэне трэба чытаць змястоўныя вершы, а не рваць газеты».
Маладыя чытачы і літаратурная моладзь, якім найперш адрасаваны часопіс, даведваюцца з вуснаў мэтра шмат цікавых [...]