Кампанія “Будзьма!” - дзяржава і грамадскасць робяць крокі насустрач
8 марта 2010 года

Міністр культуры Павел Латушка прывітаў канферэнцыю “Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Узаемадзеянне грамадскасці і дзяржавы”. Прадстаўнікі дзяржавы і грамадскасці супольна абмяркоўвалі праблемы, абазначаныя ў тэме канферэнцыі, якая ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі. Сустрэча ладзілася ў зале [...]