Вядомы гарадзенскі мастак Сяргей Грыневіч пачынае цыкл новых персанальных выставаў. Першая з іх сёння адкрылася ў полацкай Карціннай галерэі.
Сяргей Грыневіч тры гады не рабіў сваіх персанальных выставаў. І вось, пасля працяглага, так бы мовіць, мастакоўскага маўчання, ён вынес на суд полацкіх гледачоў свае апошнія творы, заняўшы імі ўвесь трэці паверх шыкоўнай полацкай Карціннай галерэі, якая [...]