З ліста Міхася Баўтовіча: “Здымак “Забытыя” зроблены на закінутых могілках зніклае ўжо вёскі Малая Старына Вушацкага раёну. Рухаючыся наперад і дбаючы штодня адно пра свой дабрабыт, чалавек страчвае ня толькі памяць пра малую радзіму, пра дзядоў, але й забывае кім ёсць ён і скуль пайшоў. Шкада, што забываемся, бо праз гэта становімся ўбогімі і нетрывалымі”.