Еўрапейскія культуры сутыкаюцца ў літаратуры на фестывалі “European Borderlands - абсягі паэзіі”, які праходзіць сёлета ў Літве і Беларусі. Першы дзень фестывалю ў Беларусі адзначыўся дыскусіяй з аўтарамі-ўдзельнікамі, якая ладзілася ў мінскім “Доме дружбы” ў пятніцу 25 верасня.
Фестываль “European Borderlands” збірае на адной пляцоўцы літаратурныя здабыткі еўрапейскіх краінаў-суседак. У фестывалі ўдзельнічаюць літоўскія, нямецкія, украінскія, швейцарскія, [...]