У Нацыянальным мастацкім музеі адчынілася выстава «Заходняя Беларусь у мастацтве». Такога збору тут яшчэ не было.
Выстава прымеркавана да 70‑ годдзя ўз’яднання Беларусі. І прыцягвае ўвагу адразу з некалькіх прычынаў. Па‑першае, гэта ці не адзіная афіцыйная падзея такога маштабу, прымеркаваная да гадавіны 17 верасня 1939 года. Улады амаль праігнаравалі яе, хоць яна ідэальна ўпісваецца ў афіцыйную [...]