Фотавыстава Ягора Шумскага “Імгненні Барселоны” адчынілася 27 верасня ў кавярні “Лондан” (пр. Незалежнасці, 18). Аскепкі адлюстраванняў барселонскага жыцця разнастайныя, як і сам горад: сонечныя пляжы змешваюцца з незабыўнай архітэктурай, таропкімі жыхарамі ды барселонскім метро.
Наведаць выставу можна да 11-га кастрычніка.