Турыстычная Беларусь: Аляксандр Русецкі
1 октября 2009 года

Беларусу-дамаседу і замежніку, што завітвае да мяне, я заўжды стараюся паказаць Камайскі касьцёл. Касьцёл Нараджэньня Сьв. Яна Хрысьцiцеля мае багатую гісторыю; унікальныя алтары, фрэскі, іконы і арган; сваіх выбітных людзей, чый лёс быў звязаны з ім (К.Сваяк, Бр.Руткоўскі, А.Ромэр); шчырых парафіянаў і выдатнага ксяндза Я.Гутмана. На першым фотаздымку — Камайскі касьцёл. Камайскі касьцёл - памятнік абароннага дойлідства. [...]