Культура кожнага сучаснага народа грунтуецца на падмурку, якi сфармаваўся на аснове старажытных пракультураў i сягае глыбокай даўнiны, прасякнутай вераваннямi ў звышнатуральнасць прыроды i яе праяваў. Кожны народ мае свой мiфалагiчны комплекс, заснаваны на гэтых вераваннях i ўяўленнях, якi да нашых дзён данёс рудыменты найбольш архаiчнага культурнага пласта. Традыцыйная культура беларусаў да гэтага часу захоўвае [...]