Да канца года можа быць названы новы замак Беларусі, дзе можа пачацца рэстаўрацыя. Сярод кандыдатаў тры замкі ў Гарадзенскай вобласьці: Гальшанскі (XVI-XVII ст.), Наваградзкі (X-XVIII) і Крэўскі (XIII-XIV). Аб гэтым на сустрэчы з журналістамі заявіў міністар культуры Павал Латушка.