Распачаты адбор на беларускамоўны рок-фэст у Полацку
8 октября 2009 года

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у канцэрце-конкурсе беларускамоўнага року - “LIVEinROCK” (ex-Ноч Ваўкалака), які адбудзецца ў Полацку 14-15 лістапада. Кіраўнік полацкага рок-клуба Марына Шэф і полацкая паэтка Лера Сом ладзяць такі фэст ужо трэці год запар. У 2007-2008 гадах, як даніна павагі полацкаму князю Усяславу Брачыслававічу (Усяславу Чарадзею), ён насіў назву “Ноч Ваўкалака”. Сёлета гарадскія [...]