Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае ўзяць удзел у чарговым конкурсе перакладнікаў.
Гэтым разам конкурсы прымеркаваныя да выхаду трэцяга нумару часопіса, тэматыку якога можна акрэсліць як калядна-містычную.
Вашай увазе прапануем 9 вершаў з дзевяці моваў: ангельскай, гішпанскай, італьянскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай, французскай і шведскай. У параўнанні з мінулым нумарам мы зменшылі колькасць моваў, выключыўшы тыя, конкурсы з [...]