Гародня: адкрыўся музей журналістыкі
10 октября 2009 года

Свой музей журналістыкі цяпер ёсць не толькі ў Вашынгтоне, але і ў Гародні. Учора ў Гародні адкрыўся музей газеты “Гродзенская праўда”, якая пачыналася ў 1939 годзе як газета “Освобожденный Белосток”, потым была перайменавана ў “Вольную працу”, пазней -  у “Белостоцкую правду” і ў 1944 - “Гродзенскую праўду”. Першы на Беларусі музей журналістыкі распавядае пра гісторыю друку Гарадзеншчыны [...]