У віцебскай Музычнай гасцёўні зараз рыхтуюць цікавую прэзентацыю - эскізаў помніка святой роўнаапостальнай княгіні Вользе, якая лічыцца заснавальніцай Віцебска. Выстава стане вынікам адкрытага конкурса на стварэнне скульптурнага ўвасаблення вобраза гэтай легендарнай гістарычнай асобы. Творчае спаборніцтва было абвешчана Віцебскім гарвыканкамам і Віцебскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы.
У конкурсе прынялі ўдзел 16 прафесійных скульптараў і архітэктараў з Віцебска [...]