Новы тэатр у Мінску адкрыўся ірландскім спектаклем
12 октября 2009 года

Новы драматычны тэатр 9 кастрычніка распачаў тэатральны сезон у новым будынку па вул. Чайкінай у Мінску. Сезон адкрыўся ў рамках IV Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама” паказам прэм’ернага спектакля “Каралева прыгажосці” паводле п’есы ірландскага драматурга Марціна Макдонаха. П’есу адмыслова пераклалі з ірландскай на беларускую. Галоўны рэжысёр Новага драматычнага тэатра Дзяніс Нупрэйчык распавёў, што будынак ставілі 5 [...]