Новае сацыялагічнае даследаванне «Новака» выявіла далейшую кансалідацыю нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Умацаваўся еўрапейскі складнік ідэнтычнасці. Парадокс назіраецца толькі з мовай.
Палова апытаных лічаць людзей, якія заўжды гавораць толькі па‑беларуску, «сапраўднымі беларусамі, патрыётамі». Пры гэтым ужывае беларускую мову толькі меншасць.
Сацыялагічная лабараторыя «Новак» правяла новае сацыялагічнае даследаванне. Мэтай апытання было выявіць спецыфіку нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Больш простымі словамі - [...]