На пэрсанальным сайце Майкла Джэксана і на хвалях радыёстанцый зьявілася новая песьня памерлага ў чэрвені караля поп-музыкі. Песьня называецца “This Is It” - “Вось і ўсё”. Пакуль не паведамляецца, ці запіс быў зроблены пры жыцьці Джэксана, ці вытворчасьць песьні адбывалася ўжо пасьля сьмерці сьпевака. Таксама не вядома, калі песьня была напісана і хто яшчэ над ёй працаваў. У запісе ў якасьці бэк-вакалістаў бралі ўдзел браты Майкла Джэксана . СЛУХАЦЬ: