Увядзеньне карты суайчыньніка ў замежжы - гэта адзін з тых законаў, якія павінныя абмяркоўвацца, уводзіцца і прымацца, а пасьля пільна кантралявацца выключна ў нацыянальна маналітных, дэмакратычных, і багатых дзяржавах.
Сёлета ў ліпені я ўдзельнічаў у V Зьезьдзе Беларусаў Сьвету. Адным з асноўных пытаньняў зьезду было прыняцьце „Прапановаў у праект закона „Аб беларусах замежжа””, якія агаворваюць галоўныя [...]