У Менску ў Літаратурным музэі Янкі Купалы адбылася прэзэнтацыя дасьледаваньня гісторыка Юр’я Гарбінскага “Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі (1945-2005)”. Гэта сумеснае выданьне Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, катэдры Беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук.