Адкрыццё выстаўкі скульптуры Андрэя Вераб’ёва (1969 г.н.) “Паміж Небам і Зямлей”, у экспазіцыі якой будуць прадстаўлены каля 35 твораў мастака, адбудзецца 16 кастрычніка а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Творы Андрэя Вераб’ёва заўсёды прысвечаны чалавеку. Сучасніку, эмацыянальна тонкаму і нават чулліваму, нелюбімаму дзіцяці эры ўсеагульнага прагматызму, які нязменна востра адчувае імгненнасць сваёй прысутнасці [...]