У віцебскай Музычнай гасцёўні праходзіць грамадскае абмеркаванне эскізных праектаў адкрытага рэспубліканскага конкурса на стварэнне помніка легендарнай заснавальніцы горада - святой роўнаапостальнай княгіне Вользе, жонцы кіеўскага князя Ігара Рурыкавіча. На выставе прадстаўлена працы 16 скульптараў і архітэктараў з Віцебска, Полацка і Мінска. Мадэлі не падпісаны прозвішчамі аўтараў, і галасаваць можна толькі за нумар упадабанага эскіза. Можна [...]