Выйшаў новы нумар часопіса «Беларускі гістарычны агляд».
Цэнтральным матэрыялам нумару з’яўляецца артыкул Генадзя Сагановіча «Мода на плагіят?», у якім рэцэнзуюцца навуковыя і навукова‑публіцыстычныя творы апошніх гадоў, дзе быў заўважаны непрыхаваны плагіят: гэта значыць цэлыя старонкі без зменаў, ажно да кожнай коскі старанна перапісаныя з іншых даследаванняў. Тэкст цалкам.